Арына Сабаленка пазмагаецца за чвэрцьфінал турніру ва Ухане з амерыканкай Сафіяй Кенін

26 сентября 2018

Арына Сабаленка ў барацьбе за чвэрцьфінал тэніснага турніру ва Ухане сустрэнецца сёння з амерыканкай Сафіяй Кенін. Саперніца беларускі займае 62-і радок сусветнага рэйтынгу. Прамая трансляцыя матча на "Беларусь 5" пачнецца арыентыровачна ў 8 раніцы. Дарэчы, Сабаленка сёлета ўжо абыгрывала 7 тэнісістак з топ-10.