Арына Сабаленка пазмагаецца з Коры Гауф за 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Рыме

13 мая 2021
Паспяховую серыю з сямі перамог запар сёння пастараецца працягнуць Арына Сабаленка. На прэстыжным турніры серыі WTA ў Рыме чацвёртая ракетка свету ў трэцім крузе сустрэнецца з амерыканкай Коры Гауф, яна 35-я ў планетарным табелі. Саперніцы сустракаліся раней двойчы і атрымалі па адной вікторыі. У абодвух матчах, дарэчы, яны праходзілі на хардзе, было па тры сэты. Хто ж будзе лепш на грунце і трапіць у чвэрцьфінал спаборніцтваў, даведаемся сёння. Матч пачнецца арыенціровачна ў 11:00. Турнір у Рыме транслюе Белтэлерадыёкампанія.