Арына Сабаленка перамагае на першым у сезоне турніры

13 января 2021
Беларусцы няма роўных на спаборніцтвах серыі WTA у Абу-Дабі. Менш за гадзіну спатрэбілася 10-й ракетцы свету, каб справіцца з  расіянкай Веранікай Кударметавай. Упэўненая вікторыя лепшай тэнісісткі Беларусі 6:2 у першай партыі - і такі ж лік у другой! Гэтая перамога стала для Сабаленкі 15-й запар, а трыумф на мясцовых кортах прынёс 470 ачкоў у рэйтынг WTA і каля 70 тысяч долараў прызавых. 

Поспех у Эміратах дазволіць Сабаленцы ўпершыню ў кар'еры перамясціцца на 7 месца ў абноўленым рэйтынгу. У рамках тура WТА у беларускі ўжо 9 тытулаў у адзіночным разрадзе і яшчэ чатыры ў парным! Віншуе Арыну  з пераможным стартам сезона і наша творчая група.