Арына Сабаленка - пераможца буйнога тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе

17 марта 2019

Навіны з ЗША. Першы тытул у бягучым годзе зарабіла Арына Сабаленка. З гэтага часу наша тэнісістка - пераможца буйнога тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе! У парным разрадзе беларуска разам з бельгійкай Элізай Мертэнс у фінале перайграла чэшскі дуэт: Барбара Крэйчыкава - Кацярына Сінякова. Матч працягваўся гадзіну і тры хвіліны, завяршыўся з лікам 6:3, 6:2. 

Для Арыны гэтая перамога ў парным разрадзе на турнірах серыі WTA - першая ў кар'еры. Набыты парны досвед, несумнеўна, дадасць упэўненасці перад матчам Кубка Федэрацыі, у якім наша зборная ўжо праз месяц у гасцях у паўфінале Сусветнай групы згуляе супраць каманды Аўстраліі.