Арына Сабаленка перамагла на першым у сезоне турніры серыі WТА. Віншуем!

13 января 2021
Радасная навіна для ўсіх прыхільнікаў беларускага тэніса. Наша Арына Сабаленка перамагла на першым у сезоне турніры серыі WТА.

На спаборніцтве ў Абу-Дабі першай ракетцы краіны  спатрэбілася ўсяго адна гадзіна і пяць хвілін, каб справіцца з расіянкай Веранікай Кудзярметавай.  Абодва сэты наша Арына выйграла з аднолькавым лікам, 6:2. Гэтая вікторыя стала для Сабаленкі 15-й запар. Акрамя таго, гэта яшчэ і трэці тытул падрад. Нагадаем, у канцы мінулага года беларуска дабілася трыумфу ў Астраве і Лінцы.  Пакуль гэта самая працяглая пераможная серыя ў прафесійнай кар'еры тэнісісткі.

Прэзідэнт павіншаваў А. Сабаленку з перамогай на турніры ў Абу-Дабі 


З перамогай Арыну Сабаленку павіншаваў Прэзідэнт Беларусі  Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт пажадаў Арыне моцнага здароўя і новых дасягненняў на славу Беларусі.

А.Сабаленка стане 7-й ракеткай свету

Трыумф на кортах у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах прынёс Сабаленцы 470 ачкоў у рэйтынг WТА  і каля 70 тысяч долараў прызавых. Поспех дазволіць Арыне ўпершыню ў кар'еры перамясціцца на 7 месца ў сусветным табелі.  Усяго ў беларускі  ўжо 9 тытулаў у адзіночным разрадзе і яшчэ 4 у парным.
Хутка Арына адправіцца ў Аўстралію  адбываць двухтыднёвы каранцін. З 31 студзеня па 6 лютага  ў Мельбурне  адбудуцца два турніры, якія стануць прадвеснікамі першага Grand Slam  у сезоне. Australian Open  пройдзе з 8 па 21 лютага.