Літаральна гадзіну таму прыйшлі прыемныя спартыўныя навіны з Кітая. Наша Арына Сабаленка перамагла экс-першую ракетку свету і выйшла ў паўфінал турніру ў Шэньчжэне. Лепшая тэнісістка Беларусі сустракалася з расіянкай Марыяй Шарапавай і была больш чым пераканаўчая ў першай партыі - 6:1.
Па ходзе сустрэчы Шарапава атрымала траўму нагі і пасля першага сэта вымушаная была ўзяць медыцынскі тайм-аўт. Матч Марыя прадоўжыла, але пры ліку 4:2 на карысць Сабаленкі расіянка вырашыла не рызыкаваць і адмовілася ад працягу барацьбы. За выхад у паўфінал наша Арына зарабіла 110 ачкоў да рэйтынгу WТА і ледзь больш чым 40 тысяч долараў.













