Арына Сабаленка сёння згуляе з кітаянкай Сэ Шувэй на тэнісным турніры ў Рыме

15 мая 2018

Без Азаранкі і Сасновіч, але з Сабаленкай. Арына застаецца адзінай прадстаўніцай Беларусі на тэнісным турніры ў Рыме. 45-ая ракетка планеты сёння згуляе з кітаянкай Сэ Шувэй, якая ў рэйтынгу на 5 радкоў ніжэй за нашу спартсменку. Прыблізны пачатак матча апоўдні, трансляцыя на "Беларусь 5".