Арына Сабаленка не абароніць тытул у кітайскім Шэньчжэні

7 января 2020
Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка не абароніць тытул у кітайскім Шэньчжэні. Беларуска сенсацыйна выбыла з барацьбы ў другім раўндзе, саступіўшы 66-й у сусветным рэйтынгу чэшцы Крысціне Плішкавай у двух сэтах з аднолькавым лікам 4:6. Тым не менш, беларуска не пакідае Кітай. З бельгійкай Элізэ Мертэнс яна згуляе ў чвэрцьфінале парнага разраду. У адзіночным жа заўтра за выхад у трэці круг пазмагаецца наша Аляксандра Сасновіч з кітаянкай Ван Цян.