Лепшая ў Беларусі і 10-я ў свеце - Арына Сабаленка пачне выступленне ў новым сезоне з турніру ў Абу-Дабі. Састаў удзельніц напярэдадні агучыла Жаночая тэнісная асацыяцыя. Усяго на спаборніцтвы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах заяўлена 64 спартсменкі. З іх, акрамя Сабаленкі, яшчэ тры прадстаўніцы ТОП-дзясяткі: амерыканка Сафія Кенін - 4-я ў рэйтынгу, украінка Эліна Світоліна - 5-я, яшчэ на радок ніжэй Караліна Плішкава з Чэхіі. Турнір пройдзе з 5 па 13 студзеня.
Арына Сабаленка пачне 2021 год на турніры ў Абу-Дабі
23 декабря 2020













