Арына Сабаленка на малым выніковым турніры згуляе ў групе "Ружа"

21 октября 2019

Арына Сабаленка выступіць у групе пад назвай "Ружа" на малым выніковым турніры ў кітайскім Чжухае. У саперніцах беларускі яе партнёр па парным разрадзе бельгійка Элізэ Мёртэнс і прадстаўніца Грэцыі Марыя Сакары. У паўфінал выйдзе толькі лепшая з трыа. Першыя матчы пройдуць заўтра.