Арына Сабаленка на малым выніковым турніры згуляе супраць Марыі Сакары

22 октября 2019
Арына Сабаленка супраць Марыі Сакары. Беларуска пачынае свой шлях на малым выніковым турніры года ў кітайскім Чжухае. Жэрабя прызначыла першую ракетку краіны ў групу пад назвай "Ружа". Акрамя Сакары з Грэцыі ў саперніцах у нашай тэнісісткі - партнёр па парным разрадзе Элізэ Мёртэнс з Бельгіі. У паўфінал выйдзе толькі лепшая з трыа. Раней Арына і Марыя перасякаліся на кортах у вочным паядынку толькі аднойчы. Поспех мела грачанка. Ці будзе сёння рэванш? Даведаемся з прамой трансляцыі паядынку на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак эфіру ў 9 раніцы.