На тэнісным турніры ў Мадрыдзе сёння пройдуць два паядынкі з удзелам беларусак. Арыенціровачна ў 13:50 на корт выйдуць Арына Сабаленка і Дар'я Касаткіна. Дзяўчаты паспрачаюцца за праход у 1/8 фіналу. Тэнісісткі да гэтага моманту згулялі адна з адной тры паядынкі, у двух з якіх беларуска была мацнейшай. Прамая трансляцыя матча на "Беларусь 5". Пасля на аналагічнай стадыі згуляюць Вікторыя Азаранка і Джэсіка Пегула. У рэжыме рэальнага часу матч можна будзе ўбачыць на "Беларусь 5 інтэрнэт" прыблізна ў 10 вечара. Характэрна, што пераможцы гэтых сустрэч згуляюць адна супраць адной ў 1/8 фіналу.













