Арына Сабаленка і Вераніка Кудэрметава выйшлі ў паўфінал парнага разраду турніру ў Тайбэі

17 ноября 2017

Арына Сабаленка і Вераніка Кудэрметава выйшлі ў паўфінал парнага разраду турніру ў Тайбэі з прызавым фондам 115 тысяч долараў. У матчы 1/4 фіналу беларуска-расійскі тандэм апынуўся мацнейшым за японска-швейцарскі дуэт Місакі Доі - Вікторыя Голубіч - 2:6, 7:6, 10:8. За выхад у фінал Арыне і Вераніцы трэба будзе пазмагацца з парай з Нідэрландаў Ева Вакана - Аранча Рус.