Арына Сабаленка і Вера Лапко прайгралі ў фінале парнага турніру ў Лугана

16 апреля 2018

Беларускі не справіліся з дуэтам з Бельгіі Элізэ Мертэнс - Кірстэн Фліпкенс 1:6, 3:6. Нагадаем, таксама Сабаленка саступіла Мертэнс і ў вырашальным матчы адзіночнага разраду.

Удалае выступленне на турніры ў Швейцарыі дазволіла Арыне Сабаленцы ўпершыню ў кар'еры падняцца ў топ-50 сусветнага рэйтынгу. Яна займае 47-е месца. 1 128 ачкоў у актыве, гэта першы нумар нашай зборнай. Аляксандра Сасновіч 56-я, 95-я Вікторыя Азаранка, Вера Лапко 111-я.