Арына Сабаленка і Кацярына Сінякова дагуляюць сёння перарваны з-за дажджу чвэрцьфінальны паядынак турніру ў Страсбургу. Сустрэча пачнецца ў гадзіну дня. Напярэдадні дзяўчаты паспелі згуляць адзін сэт, у якім перамогу святкавала тэнісістка з Чэхіі - 6:2. У другім матч спыніўся пасля трох згуляных геймаў. Пераможца гэтага супрацьстаяння ў паўфінале сустрэнецца з Элінай Світолінай.
Арына Сабаленка і Кацярына Сінякова дагуляюць сёння чвэрцьфінальны паядынак турніру ў Страсбургу
25 сентября 2020













