Арына Сабаленка і Каралін Гарсія хутка пазмагаюцца ў амерыканскім Цынцынаці

16 августа 2018

Мы чакаем старту матча 1/8 фіналу турніру ў амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам амаль тры мільёны долараў. За выхад у чвэрцьфінал павінны пачаць змагацца Арына Сабаленка і Каралін Гарсія. Дзяўчаты рыхтаваліся выйсці на корт у 18:00, але ў планы ўмяшалася надвор'е. У Цынцынаці пайшоў моцны дождж. Зараз умовы надвор’я наладзіліся, арганізатары рыхтуюць пляцоўку. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".