Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс гуляюць супраць Тымеа Бабаш і Крысціны Младзенавіч

1 ноября 2019

Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс  гэтымі хвілінамі ў вырашальным матчы за выхад з групы на выніковым турніры года змагаюцца супраць венгерска-французскай пары Тымеа Бабаш / Крысціна Младзенавіч. У прамым эфіры гэту сустрэчу паказвае "Беларусь 5. Інтэрнэт". Да гэтага моманту завяршыўся першы сэт, у якім з лікам 6:4 перамогу святкавалі беларуска і бельгійка. Ідзе другая партыя. Нагадаем, Бабаш і Младзенавіч - пакуль яшчэ дзеючыя ўладальніцы трафея.