Арына Сабаленка і Эліз Мертэнс захоўваюць шанцы на паўфінал

1 ноября 2019
Арына Сабаленка і Эліз Мертэнс саступілі ў вырашальным матчы за выхад з групы выніковага турніру года. Беларуска-бельгійскі тандэм прайграў дзеючым уладальніцам тытула  - венгерцы Тымеа Бабаш і францужанцы Крысціне Младзенавіч 6:4, 2:6, 5:10. Матч працягваўся 1 гадзіну 21 хвіліну. 

Аднак шанцы на выхад у паўфінал у Сабаленкі і Мертэнс усё яшчэ ёсць. Праўда, зараз яны залежаць ад зыходу матча паміж сёстрамі Чань і Ганнай-Ленай Гронефельд і Дэмі Схюрс. Перамога сясцёр Чань у двух сэтах выведзе ў паўфінал беларуску і бельгійку.