Арына Сабаленка прабілася ў другі круг прэстыжнага турніру серыі ВТА ў аўстрыйскім Лінцы. Прызавы фонд мясцовых спаборніцтваў крыху большы за 200 тысяч долараў. Сабаленка, дарэчы, пасеяная пад першым нумарам. На старце беларуска ў двух сэтах з аднолькавым лікам 6:4 справілася з Ясмін Пааліні з Італіі, заўтра пазмагаецца за выхад у чвэрцьфінал з немкай Штэфані Фегеле. Аляксандра Сасновіч у гэтыя хвіліны сустракаецца з Янай Фет за выхад у трэці раўнд.
Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч у другім крузе турніру ў Лінцы
11 ноября 2020













