Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч з перамог пачынаюць новы сезон

6 января 2020
Першая ракетка Беларусі абараняе тытул у кітайскім Шэньчжэні, на старце яна не пакінула шанцаў расіянцы Маргарыце Гаспаран 6:3, 6:0. Пераканаўчую перамогу святкавала і Аляксандра Сасновіч над немкай Ганнай-Ленай Фрыдзем 6:2, 6:3. У другім раўндзе Сабаленка згуляе з Крысцінай Плішкавай з Чэхіі, Сасновіч - з кітаянкай Ван Цян. Спаборніцтвы ў парным разрадзе пачаліся з беларускага дэрбі, дзе Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс былі мацнейшыя за нашу Лідзію Марозаву і ўкраінку Кацярыну Бандарэнку 6:3, 7:5.