Арына Сабаленка рыхтуецца выйсці на корт у рамках 1/2 турніру катэгорыі "Прэм'ер"

28 сентября 2018

Паўфінал - далёка не галоўная мэта. Арына Сабаленка рыхтуецца выйсці на корт у рамках 1/2-й прэстыжнага тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у кітайскім Ухане. "Беларусь 5" пакажа сустрэчу супраць леташняй фіналісткі Эшлі Барці ў прамым эфіры. Пачатак у 13:30. Нагадаем, напярэдадні 1-я ракетка Беларусі і 20-я ў свеце была мацнейшай за Дамініку Цыбулкаву ў двух сэтах. Матч складаўся няпроста, але беларуска змагла пераламаць ход сустрэчы і дабілася перамогі - 7:5, 6:3.