Арына Сабаленка змагаецца за выхад у паўфінал турніру ў Чжэнчжоу. Прамы эфір на "Беларусь 5. Інтэрнэт"

13 сентября 2019

Арына Сабаленка супраць харваткі Петры Марціч. У гэтыя хвіліны беларуска змагаецца за выхад у паўфінал турніру ў кітайскім Чжэнчжоу. Саперніца нашай тэнісісткі - 23-ая ракетка свету. За сваю гісторыю дзяўчаты правялі толькі адзін вочны паядынак. Тады мацнейшай была Сабаленка. Прамы эфір матча на тэлеканале "Беларусь 5. Інтэрнэт". Адзначым, што гэта другі паядынак для Арыны за дзень. Сёння раніцай першая ракетка Беларусі ў матчы 1/8 фіналу  перамагла Алену Астапенку з Латвіі.