Арына Сабаленка змагаецца за выхад у 1/8 фіналу турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Досе

25 февраля 2020
Арына Сабаленка ў гэтыя хвіліны змагаецца за выхад у 1/8 фіналу прэстыжнага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Досе. Прызавы фонд спаборніцтваў - амаль тры мільёны долараў. Беларуска стартавала з другога круга. Саперніца - 22-я ў свеце эстонка Анет Кантавейт, Сабаленка, нагадаем, на 13-й пазіцыі. Менавіта Арына лічыцца фаварыткай сустрэчы. Што пацвердзіла ў першай партыі, якая засталася за ёй, 7:5. Зараз ідзе другі сэт. Гэтыя кадры мы атрымліваем з Катара ў рэжыме рэальнага часу, прамая трансляцыя - на "Беларусь 5".