Арына Сабаленка бярэ першы тытул у кар'еры на турнірах серыі Вялікага шлема

9 сентября 2019
Першая ракетка Беларусі ў дуэце з бельгійкай Элізэ Мертэнс перамагае ў парным разрадзе US Open. У вырашальным матчы за трафей змагаліся адразу дзве беларускі.  Вікторыя Азаранка ў тандэме з аўстралійкай Эшлі Барці лічыліся фаварыткамі супрацьстаяння. У першай партыі яны вялі з брэйкам 3:1, але ў выніку Сабаленка і Мертэнс зрабілі два зваротныя і  перамаглі 7:5. З такім жа лікам чэмпіёнкі справіліся з апаненткамі і ў другім сэце.

На рахунку Сабаленкі і Мертэнс зараз тры парныя тытулы. Два першыя трафеі яны ўзялі сёлета  ў сакавіку на турнірах у Індыян-Уэлсе і Маямі. Але, вядома, перамога на US Open стаіць  у гэтым спісе асабняком. Пераможцы акрамя тытула атрымалі 740 тысяч долараў прызавых, суму ў два разы меншую падзеляць Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці.