Арына Сабаленка завяршае выступленне на турніры ў амерыканскім Цынцынаці

19 августа 2018

І пачнем з навін з амерыканскага Цынцынаці. Арыну Сабаленку спыніла толькі першая ракетка свету. Гэтай ноччу ў паўфінале беларуска сустракалася з Сімонай Халеп. Паражэнне 3:6, 4:6. У галоўным матчы румынка згуляе з бельгійкай Кікі Бертэнс. Для Сабаленкі выхад у 1/2 ужо поспех. У Цынцынаці 20-гадовая тэнісістка выбіла адразу трох саперніц з топ-15 рэйтынгу. Заўтра Арына паднімецца на рэкордны для сябе 25 радок і захавае статус першай ракеткі Беларусі.