Арбітражны суд у Лазане пакінуў у сіле рашэнне Міжнароднай федэрацыі веславання на байдарках і каноэ

22 июля 2016

Арбітражны суд у Лазане пакінуў у сіле рашэнне Міжнароднай федэрацыі веславання на байдарках і каноэ, у рамках якога мужчынскую зборную Беларусі адхілілі ад спаборніцтваў на год. А гэта значыць, што нашы вясляры прапусцяць алімпіяду ў Рыа.

Нагадаем, у ноч на суботу, 16 ліпеня, Міжнародная федэрацыя адправіла паведамленне аб дыскваліфікацыі беларускіх вясляроў на год. Літаральна за выхадныя беларускі бок сабраў пакет дакументаў, а ў панядзелак раніцай падаў іск у Спартыўны арбітражны суд. Федэрацыя ў гэты ж дзень пераразмеркавала алімпійскія квоты паміж спартсменамі трэціх краін. У гэтай сувязі было прынятае рашэнне адмовіць у просьбе прыпыніць дзеянне дыскваліфікацыі да высвятлення прычын. На думку спартыўнага суда, у тым выпадку, калі беларусы ў далейшым прайграюць справу, то гэта нанясе шкоду тым веслярам, якія атрымалі пропускі ў Рыа. Аднак ніхто не прыняў да ўвагі нанесеную шкоду нашым спартсменам у тым выпадку, калі ў будучыні суд іх апраўдае.

Такім чынам, на Алімпійскія гульні ў Рыа разам з іншымі спартсменамі адправіцца жаночая зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ.