У Ханты-Мансійску стартаваў Кубак Міжнароднай лігі клубнага біятлона - новы турнір у календары для страляючых лыжнікаў, паведамляе БЕЛТА.
Асноўнай асаблівасцю гэтага старту з'яўляецца тое, што паміж сабой спаборнічаюць не асобныя краіны або рэгіёны, а спартыўныя клубы. Кубак Міжнароднай лігі клубнага біятлона стартаваў з мужчынскага мас-старту, у які заявіліся 57 атлетаў. Перамогу ў гонцы і 1 млн расійскіх рублёў разыгралі наш Антон Смольскі з Беларускага клуба біятлона і Карым Халілі, які выступае за каманду Масквы. З чацвёртага агнявога рубяжу спартсмены сыходзілі разам, заключны круг таксама прайшлі ў адны ногі, і толькі на апошніх метрах дыстанцыі Халілі быў хутчэйшы. Смольскі - на другім месцы, трэцім фінішаваў яшчэ адзін беларускі біятланіст Мікіта Лобастаў. Дзясятку лепшых замкнуў наш Дзмітрый Лазоўскі, следам за ім размясціўся Максім Варабей.
У 11:40 па беларускім часе на старт аналагічнай дысцыпліны выйдуць дзяўчаты. Беларускі клуб біятлона ў мас-старце прадставяць Ірына Лешчанка, Ганна Сола, Алена Кулак, Ганна Песцерава, Аліна Зайцава, Дар'я Кудаева, Адэліна Сабітава і Вікторыя Шашкова. Кубак Міжнароднай лігі клубнага біятлона завершыцца 19 лістапада дзвюма гонкамі праследавання.














