Антон Кушнір заняў 2 месца на першым этапе Кубка свету па фрыстайле

15 декабря 2013

Антон Кушнір заняў другое месца на першым этапе Кубка свету па фрыстайле, які праходзіць у кітайскім Бейда-Лейк. Другі з беларусаў, які трапіў у фінал, Аляксей Грышын заняў 6 месца. Дзмітрый Дашчынскі - 17-ы. Беларуская фрыстайлістка Ала Цупер, якая вярнулася ў вялікі спорт пасля шматгадовага перапынку, на гэтых жа спаборніцтвах заняла 10 месца.