Антон Кушнір і Аляксей Грышын на п'едэстале этапу Кубка свету па фрыстайле

11 января 2014

Прыемная спартыўная навіна ў перадпачатку Алімпіяды ў Сочы. Беларус Антон Кушнір выйграў этап Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы, які праходзіў у амерыканскім Дзір-Вэлі. Іншы наш суайчыннік Аляксей Грышын на трэцім месцы. Заўважым, Кушнір з сур'ёзным адрывам апярэдзіў кітайца Ці Гуанпу, а менавіта кітайцы з'яўляюцца заканадаўцамі мод у сучасным фрыстайле. Гэта быў трэці этап Кубка свету - да сённяшняга дня сезон складаўся не лепшым чынам для нашай каманды. І вось зараз на алімпійскія перспектывы можна глядзець з вялікім аптымізмам.