Антон Кушнір даў першае эксклюзіўнае інтэрв'ю. Глядзіце сёння ў "Панараме"

21 февраля 2018

Самая доўгачаканая сустрэча і самая шчырая размова гэтых Гульняў. Алімпійскі чэмпіён Сочы па фрыстайле Антон Кушнір даў першае інтэрв'ю пасля таго, як яго засудзілі ў кваліфікацыі. 

Нагадаем, за выхад у фінал беларус у першай спробе выконваў трайное сальта з чатырма вінтамі. Скачок Кушніра тады суддзі не ацанілі і паставілі беларуса на 11-е месца. Хаця пасля многія спартсмены і эксперты фрыстайла прызнаваліся, што той скачок павінен быў напрамую выводзіць Антона ў вырашальны раўнд спаборніцтваў і ацэньвацца мінімум у 126 балаў. У другой спробе беларус павялічыў складанасць і выканаў скачок гэтак жа пераканаўча, але адзнакі суддзяў паставілі нашага спартсмена на 7-е месца, якое не дазваляла выйсці ў фінал. Тады былі збянтэжаныя і трэнеры, і балельшчыкі, і, вядома, сам Антон.

Адзначым, што Беларускі лыжны саюз тады звярнуўся ў Міжнародную федэрацыю лыжнага спорту са скаргай на судзейства і просьбай дапусціць спартсмена да фіналу. Адказ быў адмоўны. Сам алімпійскі чэмпіён Сочы ні з кім з журналістаў пасля выступлення не меў зносінаў і каментарыяў не даваў. Карэспандэнты Агенцтва тэленавін сталі першымі, каму Антон Кушнір даў эксклюзіўнае інтэрв'ю.

Вялікае інтэрв'ю Антона Кушніра. Чаму доўга маўчаў спартсмен? Як прайшоў самы цяжкі для яго вечар пасля кваліфікацыі? І галоўнае: якія далейшыя планы? Глядзіце сёння ў "Панараме" ў 9 вечара.