Антон Кушнір бярэ бронзу ў лыжнай акрабатыцы на этапе Кубка свету па фрыстайле. Віншуем!

13 января 2018

Антон Кушнір бярэ бронзу ў лыжнай акрабатыцы на этапе Кубка свету па фрыстайле ў амерыканскім Дзір-Вэлі. Беларус саступіў толькі кітайцу Ці Гуанпю і Максіму Бураву з Расіі. Таксама ў фінал выйшаў наш Максім Гусцік. У яго пятае месца. Нагадаем, тыдзень назад на этапе ў Маскве Кушнір узяў золата. У агульным заліку Кубка свету Антон ідзе на другой пазіцыі. Усяго на два ачкі яго апярэджвае Бураў.

У спаборніцтвах жанчын лепшая з нашых - Ганна Гуськова - пятае месца. У агульным заліку Кубка свету беларуска другая. Наступны этап пройдзе на наступным тыдні ў Лэйк-Плэсідзе.