Сёння будзе разыграна пяць камплектаў узнагарод. Глядзім Алімпіяду і хварэем за нашых

10 февраля 2018

Сёння будзе разыграна пяць камплектаў. Увага беларускіх балельшчыкаў перш за ўсё прыкавана да біятлона. У 14:15 пачнецца спрынтарская гонка сярод жанчын. На дыстанцыю ў сем з паловай кіламетраў адправяцца чатыры беларускі: Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Надзея Пісарава. У прамым эфіры гэтую гонку пакажа тэлеканал "Беларусь 2".

Але трансляцыя з Пхёнчхана пачнецца на гэтым тэлеканале значна раней - у 13:00. У рэжыме пераклічкі гледачы змогуць убачыць спаборніцтвы па шорт-трэку, дзе на дыстанцыі паўтары тысячы метраў выступіць Максім Сяргееў, а канькабежка Марыя Зуева пабяжыць тры тысячы метраў.

І літаральна гадзіну таму завяршыўся першы старт з удзелам беларускіх спартсменаў. За ўзнагароды Алімпіяды ў лыжных гонках (дысцыпліне скіятлон) змагаліся Юлія Ціханава і Паліна Сераносава. На жаль, абедзве былі далёкія ад п’едэстала. Ціханава размясцілася на 42-м радку, Сераносава 46-я. Першае алімпійскае золата ў шведкі Шарлоты Кала.