Ганна Гуськова за крок ад п'едэстала на заключным этапе Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы

13 марта 2021
Ганна Гуськова спынілася за крок ад п'едэстала на заключным этапе Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы. Спаборніцтвы прайшлі ў Алматы, дзе на гэтым тыдні адбыўся і чэмпіянат свету. На планетарным форуме, нагадаем, Гуськова стала пятай і забяспечыла нашай зборнай неімянную ліцэнзію на Алімпіяду ў Пекін. Сёння ж Ганне не хапіла крыху больш чым 6 балаў, каб стаць трэцяй. Бронзу ўзяла Жанбата Алдабергенава з Казахстана, расіянка Любоў Нікіціна - другая, золата ў Марыён Тэну з Канады.