Ганна Гуськова і Ала Цупер - у фінале лыжнай акрабатыкі

15 февраля 2018

Пачнём з Алімпіяды. Нашы Ганна Гуськова і Ала Цупер - у фінале лыжнай акрабатыкі. Трапіць туды імкнуліся 25 спартсменак. І калі Гуськовай гэта ўдалося з першай спробы, то алімпійскай чэмпіёнцы Сочы Але Цупер давялося выкарыстаць другую, але зрабіла яна яе з лепшым вынікам.

Яшчэ адна беларуска - Аляксандра Раманоўская - у кваліфікацыі стала 14-й. Фінал у жаночай лыжнай акрабатыцы адбудзецца заўтра. Пачатак у 14:00. Прамую трансляцыю глядзіце на "Беларусь 5".