Андрэй Зыгмантовіч будзе кіраваць зборнай Беларусі ў матчах супраць Іспаніі і Мексікі

27 октября 2014
Андрэй Зыгмантовіч будзе кіраваць футбольнай зборнай Беларусі ў лістападаўскіх матчах супраць Іспаніі і Мексікі. Спецыяліст прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага трэнера на час, пакуль федэрацыя футбола будзе весці перамовы з кандыдатамі на пасаду, што вызвалілася пасля звальнення Георгія Кандрацьева. Раней Зыгмантовіч быў асістэнтам галоўнага трэнера.