Андрэй Васілеўскі ў пары з Раменам Арнеодам выйгралі турнір у Кліўлендзе

4 февраля 2019

Андрэй Васілеўскі ў пары з тэнісістам з Манака Раменам Арнеодам выйгралі турнір катэгорыі "Чэленджэр" у амерыканскім Кліўлендзе з прызавым фондам крыху больш за 80 тысяч долараў. У фінале першыя сеяныя перамаглі другую пару старту - амерыканцаў Роберта Галавея і Натаніэля Ламанса 6:4, 7:6.