Андрэй Васілеўскі не змог прабіцца ў чвэрцьфінал парнага разраду на турніры ў Манпелье

7 февраля 2018

Андрэй Васілеўскі пасля выступлення за зборную Беларусі на Кубку Дэвіса не змог прабіцца ў чвэрцьфінал парнага разраду на турніры ў Манпелье. З новым партнёрам Раманам Ебавы з Чэхіі беларус саступіў у 1/8 нямецка-французскаму дуэту Андрэ Бегеман - Жанатан Эйсерык - 7:6, 6:7, 10:7.