Андрэй Сцяпанаў прадоўжыць кар'еру ў Польшчы

4 января 2021

Нападаючы Андрэй Сцяпанаў падпісаў кантракт да канца сезона з польскім клубам "Катавіцэ". Цяперашні сезон форвард пачынаў у "Дынама-Маладзечна", дзе ў 19 матчах набраў 9 ачкоў - адзін гол і 8 асістаў. Нагадаем, Сцяпанаў - чатырохразовы чэмпіён Беларусі, за яго плячамі больш за 400 матчаў у КХЛ.