Андрэй Стась гатовы прыехаць у зборную Беларусі
16 апреля 2021
Андрэй Стась гатовы прыехаць у зборную Беларусі пасля завяршэння розыгрышу Кубка Гагарына, у фінал якога форвард напярэдадні прабіўся разам з "Авангардам". Амічы ў сёмым матчы серыі былі мацнейшыя за казанскі "Ак Барс" - 4:3. Інфармацыю пра Стася паведаміў трэнер зборнай Беларусі Уладзіслаў Вараб’ёў, як перадае афіцыйны сайт Федэрацыі хакея Беларусі.













