Андрэй Сідарэнка прызначаны галоўным трэнерам хакейнага клуба "Дынама-Мінск"

11 ноября 2018

Афіцыйна новым галоўным трэнерам хакейнага клуба "Дынамы-Мінск" прызначаны цяперашні глаўкам нацыянальнай каманды Андрэй Сідарэнка. Дапамагаць 59-гадоваму спецыялісту будзе Андрэй Кавалёў і Дзмітрый Краўчанка. З прадстаўнікамі трэнерскага штаба заключаныя кантракты да канца гэтага сезона. Нагадаем, Андрэй Сідарэнка самастойную трэнерскую кар'еру пачынаў як раз у мінскім "Дынама", працаваў у "Хіміку", СКА і "Гомелі", а таксама з чатырма расійскімі клубамі, узначальваў "Унію" з Асвенцыма і зборную Польшчы. Першы матч з новым трэнерскім штабам "Дынама" чакае заўтра. На "Чыжоўка-Арэне" мінчане прымуць "Трактар". Пачатак гульні ў 19:30.