Андрэй Рыбакоў - уладальнік малога бронзавага медалю чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы

13 ноября 2014

Андрэй Рыбакоў - уладальнік малога бронзавага медалю чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы, які гэтымі днямі прымае Алматы. У вагавой катэгорыі да 85 кілаграмаў беларус стаў трэцім у рыўку. Па суме дваябор'я ў Рыбакова толькі 8 месца. Яшчэ адзін беларус, Павел Хадасевіч, заняў 7 месца. Чэмпіёнам свету стаў іранец Кіянуш Растамі.