Андрэй Міхалёў дыскваліфікаваны на 2 гады

30 мая 2013
Такое рашэнне ў дачыненні да нападаючага зборнай Беларусі і мінскага Дынама вынес дысцыплінарны камітэт Міжнароднай федэрацыі хакея. Нагадаем, допінг-проба 35-гадовага хакеіста, узятая перад матчам алімпійскага кваліфікацыйнага турніру ў Даніі, дала станоўчы вынік на метылгексамін. Мінае тэрмін дыскваліфікацыі 6 сакавіка 2015 года.