Андрэй Ліхавіцкі заняў 8 месца на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы.

4 октября 2013

Андрэй Ліхавіцкі заняў 8 месца ў мнагаборстве на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы. Прайграў наш спартсмен толькі прадстаўнікам дзвюх самых моцных у свеце школ - японскай і расійскай. Цяперашні чэмпіянат, праўда, не з'яўляецца адборачным да гульняў у Рыа-дэ-Жанейра, але пуцёўкі на Алімпіяду будуць разыгравацца ўжо на наступным планетарным форуме.