Андрэй Кулебін прапусціць мінскі чэмпіянат свету па муай-тай з-за траўмы

2 мая 2017

Шматразовы чэмпіён свету па муай-тай Андрэй Кулебін прапусціць дамашні планетарны форум з-за траўмы. У вагавой катэгорыі да 71 кілаграма аднаго з лідараў беларускай зборнай заменіць Вадзім Васькоў. У складзе нашай каманды таксама Дзмітрый Валент, Віталь Гуркоў і Алёна Ляшкевіч. Чэмпіянат свету пройдзе ў мінскім Палацы спорту з 4 па 12 мая.