Андрэй Краўчанка лідзіруе пасля першага дня спаборніцтваў у Фларэнцыі

3 мая 2013

Беларускі дзесяціборац займае першае месца пасля пяці відаў праграмы - яго сума складае 4225 балаў. Турнір у Італіі для сярэбранага прызёра Алімпіяды ў Пекіне стаў першым пасля доўгага перапынку, звязанага з аперацыяй і аднаўленнем пасля траўмы.