Андрэй Краўчанка - чэмпіён Еўропы па лёгкай атлетыцы ў дзесяцібор'і

14 августа 2014
З-за дрэннага надвор'я ў швейцарскім Цюрыху ўчора ўвесь дзень пераносілі спаборніцтвы. І толькі каля паўночы наш спартсмен выйшаў на дыстанцыю. Да апошняй дысцыпліны - бег на паўтара кіламетра - беларускі атлет падыходзіў у рангу лідара. І здолеў утрымаць першае месца. У суме сярэрабны прызёр Алімпіяды ў Пекіне Андрэй Краўчанка набраў 8 тысяч 616 ачкоў.

Акрамя таго, беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай учора, на жаль, трохі не дацягнула да п'едэстала. Спартсменка стала пятай у фінальным забегу на 100 метраў з бар'ерамі.