Андрэй Карпач прыносіць Беларусі дзясяты медаль чэмпіянату Еўропы па барацьбе

7 мая 2018

Андрэй Карпач прыносіць Беларусі дзясяты медаль чэмпіянату Еўропы па барацьбе, спартыўны форум напярэдадні завяршыўся ў Каспійску. У заключны дзень спаборніцтваў у турніры вольнікаў у катэгорыі да 74 кілаграмаў беларус заваяваў бронзавую ўзнагароду, адолеўшы Заура Эфендыева з Сербіі. У медальным заліку зборная нашай краіны з адной залатой, чатырма сярэбранымі і пяццю бронзавымі ўзнагародамі размясцілася на шостым радку выніковага пратаколу.