Андрэй Арамнаў выйграў серабро чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы

26 сентября 2019

Яшчэ адзін медаль у зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы! На чэмпіянаце свету ў Тайландзе Андрэй Арамнаў, які выступае ў вагавой катэгорыі 109 кілаграмаў, узяў серабро. Усе шэсць спроб алімпійскага чэмпіёна Пекіна ў практыкаваннях "рывок" і "штуршок" былі ўдалымі. У суме ў яго 426 кілаграмаў. На тры менш за пераможца Сімона Мартырасяна з Арменіі.