Андрэй Арамнаў вяртаецца на сусветны памост

9 ноября 2018

Пасля доўгага перапынку алімпійскі чэмпіён сёння пазмагаецца за медалі чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы. Спартсмен выступае ў вагавой катэгорыі да 109 кілаграмаў. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 15:30. У скарбонцы Беларусі ўжо тры ўзнагароды: дзве сярэбраныя ў дваябор'і ў Дар'і Навумавай і Паўла Хадасевіча і бронза Вадзіма Ліхарада. Яшчэ пяць малых медалёў беларусы ўзялі за асобныя практыкаванні. У медальным заліку мы на восьмым месцы.