Андрэй Арамнаў трыумфальна вярнуўся на сусветны памост

26 сентября 2019

Пераможныя навіны сёння зноў прыйшлі з чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы.

На памост выходзілі спартсмены, якія выступаюць у катэгорыі 109 кілаграмаў. Беларусь прадстаўляў алімпійскі чэмпіён Пекіна, самы вядомы штангіст краіны Андрэй Арамнаў. Спачатку ён узяў малое серабро ў рыўку, затым - бронзу ў практыкаванні "штуршок". І па суме дваябор'я ў яго сярэбраны медаль, а значыць, і сур'ёзная заяўка на медалі Алімпіяды. Бо чэмпіёну свету Андрэй Арамнаў саступіў усяго тры кілаграмы.
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Я. Ціханцова з перамогай.
Гэта ўжо другі вялікі медаль нашай зборнай на чэмпіянаце свету ў Тайландзе. Напярэдадні лепшым у вагавой катэгорыі 102 кілаграмы стаў Яўген Ціханцоў. 19-гадовы хлопец. І што характэрна, сваю кар'еру ён пачынае гэтак жа ярка, як і Арамнаў у свой час. З заваёвай залатой узнагароды цяжкаатлета павіншаваў Прэзідэнт Беларусі.
"Як і на чэмпіянаце Еўропы, ты не дазволіў нікому ўсумніцца ў сваёй выдатнай форме і гатовасці змагацца да канца. Малайчына!" - гаворыцца ў віншаванні Кіраўніка дзяржавы.
На ЧС-2019 у скарбонцы ў беларусаў сем медалёў.

Адзначым, у красавіку гэтага года Яўген Ціханцоў узяў тытул чэмпіёна Еўропы, калі абышоў найбліжэйшага канкурэнта на 22 кілаграмы. Тады ў скарбонцы зборнай Беларусі было восем узнагарод. Усю нацыянальную каманду запрасілі ў Палац Незалежнасці, дзе Аляксандр Лукашэнка ўручыў спартсменам і трэнерам дзяржаўныя ўзнагароды і падзякі па выніках чэмпіянату Еўропы ў Батумі. На цяперашнім сусветным першынстве ў Тайландзе беларусы таксама гатовыя змагацца да канца. На сёння ў актыве нашай каманды ўжо сем узнагарод: дзве па суме дваябор'я і пяць у асобных практыкаваннях. Жадаем нашым спартсменам поспеху!